16 сакавіка ў вёсцы Жытомля прайшло свята “Гуканне вясны”! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

18 Мар 2024

16 сакавіка ў вёсцы Жытомля прайшло свята “Гуканне вясны”!

Пачалося мерапрыемства адроджаным традыцыйным абрадам і ўпершыню самы ганаровы хлопец вёскі Жытомля ўмацаваў упрыгожаную елку на самае пачэснае месца свята, каб птушкі здалёк убачылі і прынеслі на крылах яркае сонейка і цяпло для роднай зямліцы. Кожны жадаючы пасмакаваў бліны і юшку, прыгатаваныя на калодзе, а таксама гарбату на жытамлянскіх і капцёўскіх зёлках. Для маленькіх гасцей працавала гульнявая пляцоўка з забавамі і майстар-класамі. Гучнымі апладысментамі госці сустракалі народны тэатр народный песні “Матуліна песня”, народны фальклорны гурт “Жывіца”, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца ” Нива” і народны вакальны ансамбль “Сельские зори”. Завяршылася свята сумесным спальваннем пудзіла Зімы.