29 ліпеня ў дэманстрацыйнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адкрылася справаздачная выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Гродзенскага раёна “Сіла традыцый – сіла творчасці”.
Наведвальнікі выстаўкі змаглі не толькі ўбачыць унікальныя работы, створаныя рукамі лепшых майстроў раёна, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценню, ткацтву паясоў, роспісе сапоцкінскай пісанкі і паслухаць выступленне народнага фальклорнага гурта “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч і дырэктар Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Аксана Грынцэвіч.









