9 снежня ў аграгарадку Адэльск прайшлі здымкі прафесійнага відэафільма, які расказвае пра этапы практычнага навучання па захаванні і папулярызацыі традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск, уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе.
Гераінямі здымачнага працэсу сталі мясцовыя жыхаркі Галіна Глебовіч і Стэфанія Кеда. Яны падзяліліся сакрэтамі прыгатавання бігаса, бабкі і жытняга хлеба.
Кожная страва тут — не проста ежа, а сапраўдны водар гісторыі і душы Панямоння.








