“Добры вечар, шчодры вечар усім людзям на ўвесь свет!” — гэтымі словамі віталі жыхароў аграгарадка Квасоўка вечарам 8 студзеня калядоўшчыкі. З каляднымі песнямі і пляскамі, жартамі і шчырымі віншаваннямі ішла Каляда па шырокіх вясковых вуліцах, калядную зорку — сімвал свята — з сабой несла, заходзіла ў некаторыя дамы вяскоўцаў. Зычыла ім, каб у малых і дарослых увесь год настрой быў добрым, каб у сем’ях былі лад і дабрабыт, каб здаровыя ўсе былі, будучы ўраджай не падвёў і ў хляве заўсёды было поўна.
Ролі калядоўшчыкаў выконвалі ўдзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта «Жывіца».







