Творчыя калектывы філіялаў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра прадстаўляюць Гродзенскую вобласць на выставе дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь » у г. Мінск.
Яркую канцэртную праграму падрыхтавалі Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца «Ніва» Верцялішкаўскага цэнтра культуры і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці.



