22 лютага ў вёсцы Жытомля прайшло свята “Гуканне вясны”!
Пачалося мерапрыемства адроджаным традыцыйным абрадам. Кожны жадаючы пасмакаваў бліны і дранікі прыгатаваныя на калодзе, а таксама гарбату на жытамлянскіх і капцёўскіх зёлках. Для маленькіх гасцей працавала інтэрактыўная пляцоўка. Гучнымі апладысментамі госці сустракалі народны тэатр народнай песні “Матуліна песня”, узорны фальклорны калектыў “Васілёчкі” і ансамбль народнай песні “Забава”. Хэдлайнерам свята стаў народны ансамбль песні “Уладары” з Ваўкавыска. Завяршылася мерапрыемства сумесным спальваннем пудзіла Зімы.






