“Гродзенскія традыцыі да Вялікадня” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

30 Мар 2026

“Гродзенскія традыцыі да Вялікадня”

28 сакавіка ў г. Гродна праходзіць рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да Вялікадня”. У мерапрыемстве прымаюць удзел аддзел этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, а таксама народныя майстры мастацкіх рамёстваў.

Госці свята могуць набыць сувеніры з натуральных матэрыялаў, велікодныя вербы, шкатулкі, сурвэткі і іншыя святочныя вырабы. Акрамя таго, ёсць магчымасць прыняць удзел у майстар-класах па роспісе сапоцкінскай пісанкі, вырабе велікодных вербаў, а таксама ткацтве паясоў і габеленаў.

І, безумоўна, усе ахвотныя могуць зрабіць памятныя фотаздымкі каля яркіх фотазон.