Квасоўскія велікодныя чытанні | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

08 Апр 2026

Квасоўскія велікодныя чытанні

Запрашаем вас адчуць светлы настрой надыходзячага свята!

9 красавіка ў 15:00 у Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасці ўжо ў пяты раз адбудуцца традыцыйныя “Квасоўскія велікодныя чытанні”.

У праграме:

Урачыстае адкрыццё дзвюх унікальных выстаў, “Найсвяцейшая Уладарка наша Багародзіца і Прыснадзева Марыя”, “Святыя жоны зямлі беларускай”. Вы зможаце не толькі пабачыць цудоўныя абразы, але і даведацца пра гісторыі жыцця святых.

Творчы майстар-клас: Навучымся разам ствараць велікодныя шэдэўры! Таксама будзе дзейнічаць тэматычная выстава велікодных яек — крыніца натхнення для кожнага.

Духоўнае падарожжа: Паказ відэароліка “Афон”, які перанясе вас у атмасферу спакою Святой гары.