3 верасня работнікі Індурскага цэнтра культуры зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў вёску Сіўкава Верцялішкаўскага сельсавета Гродзенскага раёна!
Мясцовая жыхарка Тамара Пятроўна Рамейка (1947 г.н.) бязвыплатна перадала ў фонд цэнтра культуры два каштоўныя дываны: каляровы даматканы і сіне-белы падвойнага ткацтва. Гэтыя рэчы, створаныя прыкладна ў 1960 годзе, дасталіся ёй у спадчыну ад матулі — Веры Уладзіміраўны Мніх. Цяпер дываны зоймуць пачэснае месца ў калекцыі Індурскага цэнтра культуры.
Акрамя матэрыяльнай спадчыны, Тамара Пятроўна падзялілася з удзельнікамі экспедыцыі і духоўным багаццем — запісала для фонду даўнія прымаўкі, замовы і загаворы, якія бытавалі ў гэтай мясцовасці.

