Традыцыйны абрад “Багач” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

22 Сен 2026

Традыцыйны абрад “Багач”

20 верасня аграгарадок Квасоўка акунуўся ў атмасферу сапраўднага беларускага свята — тут прайшоў традыцыйны абрад “Багач”.

Гэты старажытны рытуал сімвалізуе заканчэнне жніва, падзяку зямлі за плённую працу і клопат пра будучы дабрабыт кожнай сям’і. Удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага фальклорнага гурта “Жывiца” з песнямі, жартамі і шчырымі пажаданнямі хадзілі па дварах мясцовых жыхароў, якія з нецярпеннем чакалі “Багача”.

Гаспадары сустракалі гасцей на парозе і далучаліся да святочнай дзеі. Усе жадаючыя па традыцыі ссыпалі жыта ў агульны кошык, запальвалі свячу і загадвалі самыя запаветныя жаданні — на багаты наступны ўраджай, мірнае неба, здароўе і шчаслівае жыццё.