Ірына Францаўна Шавельская- майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў, носьбіт у Гродзенскім раёне комплекснай нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”.
За час працы ёй удалося стварыць мноства выдатных і непаўторных сувеніраў, якія ўпрыгожваюць выставы, фестывалі і музейныя экпазіцыі цэнтраў культуры. Ірына Францаўна самастойна асвоіла разнастайныя тэхнікі работы з саломкай. Арыгінальныя вырабы Ірыны Францаўны сталі своеасаблівай візітоўкай Гродзенскага раёна і дэманстраваліся на шматлікіх мерапрыемствах раёна, вобласці і рэспублікі.
Яна не толькі майстар, які ўкладвае душу ў справу саломапляцення, але і выхавала не адно пакаленне вучняў у гуртку па саломапляценню “Соломенное кружево”, з’яўляецца членам аматарскага аб’яднання “Кудесніца”, і сапраўдным прафесіяналам сваёй справы.
