ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

05 Июн 2023

ЖЫВАЯ СПАДЧЫНА

Сёння работнікі Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў вёскі Букштава і Тумашы Мастоўскага раёна. Завіталі да Сончык Святланы Удадзіміраўны, дзе жылі яе бацькі Уладзімір Уладзіміравіч 1932 г.н. і Аляксандра Ігнацьеўна 1931 г.н. Святлана Уладзіміраўна безкаштоўна перадала ў дар музейнага пакоя нашага цэнтра драўляныя граблі, вілы, маслабойку, прасніцу, чыгунок, тарку, сіта, дзяжу, калаўродак, полукошак, слончык, дываны і кубел.

Бабуля Святланы Чудзідоўскай – Горная Надзея Гаўрылаўна 1940 г. н. з вёскі Тумашы, падзялілася ўспамінамі пра сваё жыццё і таксама перадала ў музейны пакой драўляную калыску 1950 г., прасніцы, мялку, льночасалку, даматканы дыван, куфар, дугу і нічальніцы.