Творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці” ў 2012 г. унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
М.А.Скрамблевіч – выдатны творца, музыкант, майстар і рэстаўратар. У музейным пакоі Адэльскага ЦКіНТ прадстаўлена звыш за 130 вырабаў майстра: Гарадзенскія трубы, двайныя флейты, жалейкі, паляўнічыя рогі, трэмбіта, трашчоткі, дудачкі. Унікальная калекцыя драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб адзіная ў Еўропе. Створаныя ім інструменты выкарыстоўваюцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, узорным фальклорным ансамбле “Верабейкі” Любанскага раёна і інш.
У 2021 г. за значны ўклад у захаванне і адраджэнне традыцыйнай народнай культуры, развiццё беларускай народнай творчасці і рамёстваў Мар’ян Скрамблевіч атрымаў Грант і прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.