Шмат гасцей панаедзе ў г.Гродна 27 красавіка на рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “ГРОДЗЕНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ ДА СВЯТА ВЯЛІКАДНЯ”.
Вербы, яйкі-пісанкі, святочныя сувеніры, паштоўкі ручной працы, саламяныя кошыкі, сурвэткі з велікоднай сімволікай – на кірмашы вы знойдзеце ўсё неабходнае да свята Вербніцы і Вялікадня.
Разам з вядучымі майстрамі Гродзеншчыны кожны з вас зможа вырабіць вярбу, распісаць яйка па ўнікальнай старажытнай тэхналогіі, папрацаваць за ткацкім станком, зрабіць памятны сувенір з саломкі, карункі з простай паперы.
Ганаровыя ўдзельнікі кірмашу – майстры-носьбіты рамесных традыцый, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Чакаем вас з 13.00 да 17.00 гадзін на пляцоўцы каля Моладзевага цэнтра “Гродна”.