6-7 лютага 2025 года на базе ДУК “Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў у г.п.Копысь Аршанскага раёна” адбыўся міжрэгіянальны семінар-практыкум “Зберажэнне і пераемнасць традыцый ганчарства”, у якім прынялі ўдзел майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Таццяна Рублеўская і мастак-афарміцель Скідзельскага гарадскога дома культуры Вераніка Карчакоўская.
Семінар-практыкум праводзіўся з мэтай азнаямлення з традыцыямі ганчарства Віцебскага рэгіёна, вывучэння новых падыходаў і метадаў па арганізацыі пераемнасці і захаванні народных рамёстваў.
