Сёння ў Гродна праходзіць рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”, у якім прымае ўдзел аддзел этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, а таксама майстры народных мастацкіх рамёстваў.
Тут можна набыць сувеніры з прыродных матэрыялаў, велікодныя вербы, шкатулкі, сурвэткі і іншыя вырабы да свята Вялікадня, паўдзельнічаць у майстар-класах па выцінанцы, роспісе сапоцкінскай пісанкі, ткацтве паясоў, вырабе велікодных вербаў.
І, канешне, зрабіць фота на памяць каля яскравых фотазон.

У рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня” праходзіла абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”.
Па выніках выстаўкі-конкурса дыплом II ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя сучасных велікодных вербаў” і дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных вербаў” атрымала Шавельская Ірына Францаўна, народны майстар Рэспублікі Беларусь.
За шматгадовую працу па захаванні і папулярызацыі традыцыйных рамёстваў на Гродзеншчыне, экспертнай камісіяй па народным мастацтве, народных промыслаў і рамёстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь нададзены статус народнага майстра Рэспублікі Беларусь па саломапляценні Шавельскай Ірыне Францаўне.
Нашы віншаванні!

12 апреля творческие коллективы Гродненского района приняли активное участие в традиционном фестивале-ярмарке народных ремесел “Гродзенскiя традыцыi да свята Вялiкадня” в городе Гродно. С концертными программами выступили: народный фольклорный коллектив “Жывіца” Квасовского центра культуры и развития народного творчества, народный вокальный ансамбль “Зарачанскія крынічкі” Заречанского дома народного творчества и народный театр народной песни “Матуліна песня” Житомлянского дома фольклора.
На детской площадке участники театрального кружка “Батлейка” Путришковского центра культуры показали для всех желающих театральное представление “Сказка про гуся, гусенницу и червяка”, подарив возможность окунуться в мир сказки и фантазии.




