Абласны фестываль-конкурс “Фэст народнага танца” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

27 Ноя 2020

Абласны фестываль-конкурс “Фэст народнага танца”

27 лістапада ва УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” адбыўся абласны фестываль-конкурс “Фэст народнага танца”, які праводзіцца штогод, дзякуючы таму, што ў Гродзенскай вобласці вядзецца актыўная работа па зберажэнню народных беларускіх традыцый у харэаграфічным напрамку.

У гэтым годзе колькасць удзельнікаў склала 420 навучэнцаў з 31 творчага калектыву. Сярод іх дзіцячы калектыў Гродзенскага раёна – Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца “Лялечкі” Абухаўскага цэнтра культуры, які адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі “Стылізаваны танец” (10-13 год).