Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

07 Авг 2023

Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”

5 жніўня, у самым сэрцы горада Гродна праходзіць абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. Фестываль праходзіць раз у два гады і ахоплівае ўсю Гродзенскую вобласць .

Урачыстае адкрыцце адбудзецца у 14:00.

З 12:00 ужо пачала працаваць выстава вырабаў майстроў народнай творчасці і брэндавай сувенірнай прадукцыі, на якой госці і ўдзельнікі з вялікай цікавасцю могуць пазнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі праз майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і традыцыйных рамёствах такіх відаў як: салома- і лозапляценне, травапляценне, ткацтва, ганчарства, разьба па дрэве, выцінанка і іншыя.

Нават кепскае надвор’е не сапсавала настрой нашага фестывалю!

У глядзельнай зале гарадскога дома культуры адбылося ўрачыстае адкрыцце свята. Яскравым момантам стала дэфіле ў рэпліках народных строяў з прэзентацыяй брэндавых сувеніраў кожнага раёна Гродзенскай вобласці.

Так сама сёння сабралося больш за 40 лепшых фальклорных калектываў, індывідуальных выканаўцаў з усёй Гродзенскай вобласці: спеўнага, танцавальнага, інструментальнага жанраў, якія на працягу ўсяго святочнага дня будуць радаваць гледачоў сваёй непаўторнай творчасцю.

Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў свята “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ”.