Беларускі народны строй: традыцыі і сучаснасць» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

25 Май 2022

Беларускі народны строй: традыцыі і сучаснасць»

24.05 адбыўся выязны семінар-сустрэча «Беларускі народны строй: традыцыі і сучаснасць» для майстроў народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў у рамках Школы фалькларыстаў.

Гаспадар аграсядзібы “Каралінскі фальварак Тызенгаўза” сустрэў удзельнiкаў абзорным экскурсам па музейным экспазіцыям i з задавальненнем прадаставiў тэрыторыю аграсядзiбы для своеасаблiвага этнаподыума “Карагод рамёстваў”. Святочны фотасэт у традыцыйных рэканструяваных строях арганiзавала i правяла Мажутка Наталля, культарганізатар Скідзельскага цэнтра моладзі, фатограф.

Далей майстры аддзела наведалi экспазіцыю салона-майстэрні рамесніка ў в.Каробчыцы.

Адбылiся прэзентацыi персанальных выставак майстра па выцінанцы Нікіцік Таццяны “Папяровы сусвет” i майстра разьбы па дрэве Кемежука Уладзіміра “Майстэрства рук”.

Падбор тканіны, крой, дэкор, вышыўка, камплектацыя касцюма – ўсё гэта майстар па пашыву народнага касцюма Анастасiя Матусевiч.