“Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

25 Май 2023

“Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”

25 мая на базе бібліятэк Гродзенскага раёна адбыўся абласны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”.

Удзельнікі семінару наведалі Квасоўскую сельскую бібліятэку, дзе з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінару звярнулася Аксана Грынцэвіч, дырэктар Гродзенскага раённага культурна – інфармацыйнага цэнтра. Бібліятэкар Квасоўскай сельскай бібліятэкі, Святлана Судак, расказала пра краяўнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі і іх захоўванне і распаўсюджванне, ў тым ліку і ў віртуальнай прасторы, пазнаёміла з гісторыяй аграгарадка Квасоўка. Работнікі Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці запрасілі гасцей на майстар-клас па побытавым танцам.

Наступны прыпынак – аграгарадок Індура. Удзельнікаў семінара сустракалі “гандляры Індурскага кірмаша” з прапановамі паспрабаваць індурскія прысмакі. Лялька Інда (сімвал Індуры) павяла размову пра гісторыю аграгарадка. Ірына Пасюк, бібліятэкар Індурскай сельскай бібліятэкі, падзялілася вопытам сваёй работы па захаванню культурных традыцый сваёй малой Радзімы. Напрыканцы госці наведалі музейную экспазіцыю “Лялька ў карагодзе жыцця”.

Апошнім пунктам абласнога семінару стала Адэльская сельская бібліятэка. Бібліятэкар Станіслава Сідлярэвіч паведаміла ўдзельнікам аб ролі бібліятэкі ў захаванні і развіцці рэгіянальных традыцый. Пазнаёміла з брэндавымі мерапрыемствамі аграгарадка і элементамі НКС. Сустрэча завяршылася экскурсіяй па аграгарадку Адэльск з наведваннем Касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.