БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

30 Окт 2023

БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

Традыцыйна ў лістападзе жыхары і госці аграгарадка Адэльск збіраюцца на Свята млынароў. Калісьці вельмі даўно тут жылі цэлыя дынастыі гэтай старажытнай прафесіі, будавалі млыны i працавалі, а сёння работнікі культуры зберагаюць гэтыя традыцыі дзядоў і бацькоў. У 2002-м на тэрыторыі населенага пункта, на жаль, завяршыў сваё існаванне апошні млын. Менавіта таму ў Адэльску шырока адзначаюць свята млынароў, яно прымеркавана да дня Святога Марціна – заступніка ўсіх млынароў. Духмяныя караваі з усёй Гродзенскай вобласці, хлеб, спечаны па традыцыйных рэцептах, конкурс на лепшага млынара, дэгустацыя традыцыйнай адэльскай кухні, майстар-класы па побытавым танцам і шмат іншага вы зможаце ўбачыць 18 лістапада.

Чакаем вас да нас.