Гууууууууууу! Вясне дарогу! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

22 Фев 2022

Гууууууууууу! Вясне дарогу!

У Гродзенскім раёне ў в.Жытомля ёсць добрая традыцыя – клікаць вясну.
Запрашаем усіх 5 сакавіка а 12.00 гадзіне ў в.Жытомля Гродзенскага раёна пагукаць вясну! «Гуканне вясны»- старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды і закліканнем вясны.
У праграме — традыцыйныя веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята. Згодна старажытнай традыцыі топчам зямлю, грэем яе і абуджаем. Гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная інструментальная музыка, вясёлыя танцы і кірмаш рамёстваў.
Вядома, нашы продкі лічылі, што на крылах птушак прылятае вясна. І менавіта птушкі прыносяць цяпло, якога так не хапае ўзімку. Рабілі птушак і з тканіны, і з паперы. А выраб лялек – даволі старажытная традыцыя ўсіх славянскіх народаў, якія мелі паганскія карані.
Таму, асаблівасцю гэтага мерапрыемства стануць майстар-клас па вырабе лялек з тканіны, саломкі і ў тэхніцы выцінанкі, у якім паўдзельнічаюць і дзеці і дарослыя. Яго зладзіяць майстры аддзела этнаграфіі, фальклора і рамествчаў.
У вас будзе магчымасць упрыгожыць усе дрэвы папяровымі птушачкамі і рознакаляровымі стужкамі, Лічылася, што калі птушкі абяруць чыйсьці дом, то там будзе шчасце і дастатак. Нашы продкі думалі, што дрэвы заразяцца весялосцю і яркасцю стужкі і хутчэй зацвітуць, раскрыюцца.
        А чым вышэй вы падкінеце ў неба зробленыя з цеста птушачкі, тым хутчэй вясна прыйдзе! Для прыгатавання такіх птушак цеста вырабляюць самае простае – толькі мука, вада і соль. «Жавароначкаў», зробленых з хлеба, раскладваюць у акрузе, каб яны прыцягвалі птушак, якія на сваіх крылах нясуць вясну.
        «Гуканне вясны»- свята не толькі яркае, але і музычнае. Клікать вясну пачынаюць дзяўчаты, яны спяваюць песні-вяснянкі, асаблівасцю якіх з’яўляецца тое, што кожны куплет заканчваецца моцным працяглым крыкам «Гу-у-у-у!». Адсюль і назва – «гуканне».
         Традыцыйна на свята зляцяцца народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклора і народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці, а таксама нашыя цудоўныя чараўнікі-рамеснікі!
Музычным упрыгожаннем свята стануць і калектывы з Сапоцкіна і Зарачанкі.
Павесяліцца можна будзе і на забаўляльных пляцоўках. Так, удзельнікі забавы «Зімовая печ» даведаюцца, што нашыя бабулі рабілі з «чугунком и ухватом», катанне на драўляных «Масленічных арэлях» прыблізіць вясну, а жанатым мужчынам арганізатары рэкамендуюць заглянуць на «Цёшчын падворак». Асаблівым іспытам для мушчын стане і «Калодка»: хто з першага разу заб’е цвік у калодку, той атрымае прыз.
          Нашы прадзеды верылі, што сродкам сукупнасці магічных дзеянняў можна паўплываць на стыхію. Спадзяёмся, што прырода пачуе нашы песні, а зiма не будзе нам псаваць настрой, і хутка на яе месца прыйдзе вясна!
          Асаблівасцю гэтага яркага народнага свята заўсёды была і застаецца дагэтуль незвычайная натуральнасць і жвавасць. У гэтага абраду няма выразнага плана дзеяння, галоўнае — весяліцца, спяваць і цешыцца жыццю.
          Гууууууууууу! Вясне дарогу!
          Сачыце за абвесткамі і да сустрэчы на свяце!