“Хлеб. Мір. Стварэнне. | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

30 Июн 2023

“Хлеб. Мір. Стварэнне.

Сёння ў Палацы Рэспублікі дзейнічала выстава “Хлеб. Мір. Стварэнне.”, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Асноўная ідэя выставы – дэманстрацыя сучасных дасягненняў, рэгіянальных асаблівасцяў праз тэматыку хлеба. На выставе прадстаўлен элемент гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Рэгіянальная традыцыйная кухня аг. Адэльск Гродзенскага раёна”- хлеб. Прэзентаваў тэматычную экспазіцыю народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці.