ІДЗЕ КАЛЯДА, КАЛЯДУЮЧЫ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

15 Янв 2024

ІДЗЕ КАЛЯДА, КАЛЯДУЮЧЫ

У вёсцы Жытомля спакон вякоў святкавалі Шчодры вечар альбо Васілёву куцю.
Дзяўчаты вечарам выходзілі з хаты і голасна прамаўлялі: “Васіль, гу! Васіль, гу! Як кавалера назаву!”
Па вуліцы з хаты ў хату хадзілі пераапранутыя калядоўшчыкі з каляднымі сцэнкамі і віншаваннямі.
У рамках абласной акцыі #НовыйГодвКаждыйДвор

13 студзеня па Жытомлі вадзілі Казу, цыганка варажыла на долю, баба ў кажуху разам з дзедам, звяздар, мядзведзь і механоша. Калядоўшчыкі спявалі святыя раждзественскія песні і “брындушкі” – народныя калядкі, не сціхалі шчадроўскія вітанні і віншаванні ў хатах і на вуліцах. Смеху было на ўсю вёску, вяскоўцы шчыра сустракалі калядоўшчыкаў і не скупіліся на салодкія пачастункі.