19 сакавіка ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак”, падчас якой носьбіты элементаў нематэрыяльна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь Антаніна Юрчэня і Ірына Шавельская правялі майстар-класы па роспісе Сапоцкінскай пісанкі і вырабе велікодных вербаў.
Таксама на выстаўке-конкурсе прадстаўлены працы майстроў народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.





