ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЯЛІКОДНАЯ ПІСАНКА І ВЯРБА | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

26 Мар 2026

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: ВЯЛІКОДНАЯ ПІСАНКА І ВЯРБА

26 сакавіка ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці а 15-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодныя матывы».

УПЕРШЫНЮ на выстаўцы пад адным творчым дахам будуць дэманстравацца творы больш чым 70 майстроў з усіх абласцей краіны, у тым ліку два элементы з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці» і «Выраб велікодных вербаў (пальмаў)», арэолам распаўсюджання якога з’яўляецца г.Гродна, аг.Адэльск, аг.Індура і г.п.Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Экспазіцыя будзе ўключаць  пісанкі, шкрабанкі, маляванкі, а таксама велікодныя вербы, пано і дэкаратыўныя кампазіцыі з выявамі галоўных сімвалаў Вялікадня майстроў народнай творчасці Гродзенскага, Свіслацкага, Лідскага і Мастоўскага раёнаў.