Калегiя ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “Аб выніках работы сферы культуры за 2023 год і задачах на 2024 год” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

07 Фев 2024

Калегiя ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “Аб выніках работы сферы культуры за 2023 год і задачах на 2024 год”

7 лютага ў вялікай зале Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта адбылася калегiя ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама “Аб выніках работы сферы культуры за 2023 год і задачах на 2024 год”.

На выстаўцы ў рамках мерапрыемства прадстаўлены дудкі народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мар’яна Скрамблевіча.

За плённую творчую працу ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Аліна Чыжык, акампаніятар аддзела метадычнага забеспячэння клубных устаноў і аматарскай мастацкай творчасці Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, ганаровай граматай упраўлення культуры Гродненскага аблвыканкама ўзнагароджана Анжаліка Ігнатовіч, загадчык Раціцкага цэнтра культуры. Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўзнагароджана Алена Галавань, начальнік аддзела праграмнага развіцця і стратэгічнага планавання Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.

Па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы культуры ў 2023 годзе АДДЗЕЛ КУЛЬТУРЫ ГРОДЗЕНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА ўзнагароджаны ДЫПЛОМАМ І СТУПЕНІ.

Дзякуй, паважаныя калегі, за плённую творчую працу! Нашы віншаванні!