Крыніца народнай творчасці панямоння | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

28 Дек 2023

Крыніца народнай творчасці панямоння

28 снежня ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбылося адкрыццё абласной выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Новогодних красок хоровод». На адкрыцці выставы выступіла народная фальклорная група “Жывіца” з аг. Квасоўка.
Таксама ў выстаўцы прынялі ўдзел майстры народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра, якія прадставілі работы ў тэхніцы саломапляцення, драпанкі, выцінанкі, вышыўкі, керамікі і выяўленчага мастацтва.