КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

16 Фев 2024

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

На выстаўцы дасягненняў Гродзенскай вобласці падчас выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2023 годзе і задачах развіцця на 2024 год”, якая праходзіць 16 лютага ў дзяржаўнай установе культуры “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, была прадстаўлена экспазіцыя “Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне” і адбыўся майстар-клас ігры на беларускай дудзе ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мар’яна Скрамблевіча (аг.Адэльск, Гродзенскі раён).