КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

14 Мар 2024

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Згодна раённай лакальнай праграмы па выяўленні, фіксацыі, прапагандзе і арганізацыі пераемнасці традыцыйнай мясцовай культуры 14 сакавіка для навучэнцаў Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў народным майстрам Рэспублікі Беларусь Мар’янам Скрамблевічам праведзена сустрэча-канцэрт па папулярызацыі народнага драўлянага інструмента – дуды. Майстар з вялікім задавальненнем расказаў, як ён стварае свае ўнікальныя драўляныя інструменты, а таксама прадэманстраваў іх неверагоднае гучанне.