Культура беларускай дуды будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

24 Май 2023

Культура беларускай дуды будзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

22 мая 2023 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымана прапанова ад наданні статусу гісторыка-культурнай элементу “Культура беларускай дуды”.

Адпаведная пастанова Міністэрства культуры будзе прынята ў хуткім часе.

Дуда – традыцыйны музычны беларускі народны інструмент, які належыць да тыпу язычковых духавых інструментаў, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах. 

Арганічная сувязь дуды з танцамі ў абрадавых гульнях і забавах, а таксама святах і кірмашах.
Беларускай дудой варта называць канкрэтны від аднагукавай дуды – духавы народны музычны інструмент, які складаецца са скуранога меху, аднаго гуку (бурдону), адной жалейкі (перабор), соскі, а таксама на кожнай з ігравых трубак усталяваны рагаўні-раструбы.                                              

Спецыялістамі Гродзенскага АМЦНТ была падрыхтавана прапанова  ад Гродзенскай вобласці аб наданні нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці  “Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне” (народны майстар Гродзенскага раёна Мар’ян Скрамблевіч і Алена Кавальчук з г.Ліда).