“Квасоўскія Велікодныя чытанні“ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

12 Апр 2023

“Квасоўскія Велікодныя чытанні“

Сёння ў Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасці ўжо у́ другі раз праходзяць “Квасоўскія Велікодныя чытанні“ ў рамках праекта “Мінулае – лепшы падарунак сучаснаму” да Года міру і стварэння.

На мерапрыемстве прадстаўлены ўнікальныя праваслаўныя іконы, экспазіцыя вядомых помнікаў архітэктуры Гродзенскага раёна, велікодныя рэтра-паштоўкі. Адкрылі мерапрыемства іерэй Дзмітрый, старшыня Квасоу́скага сельскага выканау́чага камітэта Віктар Іванавіч Гідравец і начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама Таццяна Мікалаеу́на Кузьма.

Запрошаным госцем на свяце быу́ хор Свята-Пакроу́скага кафедральнага Сабора г.Гродна. Усе прысутныя даведаліся пра праваслаўныя традыцыі Вялікадня, валачобныя традыцыі нашых продкаў, нематэрыяльную культурную спадчыну нашага рэгіёна.