ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ. | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

05 Май 2023

ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ.

Ірына Францаўна Шавельская-  майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела этнаграфіі, фальклора і рамёстваў, носьбіт у Гродзенскім раёне комплекснай нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”.

За час працы ёй удалося стварыць мноства выдатных і непаўторных сувеніраў, якія ўпрыгожваюць выставы, фестывалі і музейныя экпазіцыі цэнтраў культуры. Ірына Францаўна самастойна асвоіла разнастайныя тэхнікі работы з саломкай. Арыгінальныя вырабы Ірыны Францаўны сталі своеасаблівай візітоўкай Гродзенскага  раёна і дэманстраваліся на шматлікіх мерапрыемствах раёна, вобласці і рэспублікі.

Яна не толькі майстар, які ўкладвае душу ў  справу саломапляцення, але і выхавала не адно пакаленне вучняў у  гуртку па саломапляценню “Соломенное кружево”, з’яўляецца членам  аматарскага аб’яднання  “Кудесніца”, і сапраўдным прафесіяналам сваёй справы.