Музейна-педагагічныя заняткі і выставы-паказы «Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра» | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

03 Ноя 2021

Музейна-педагагічныя заняткі і выставы-паказы «Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра»

Адкуль узялася музыка? Як яе здабыць? Ці даўно з’явіліся музычныя інструменты? Які быў першым музычным інструментам? На ўсе гэтыя пытанні знойдуцца адказы ў Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча, народнага майстра Рэспублікі Беларусь, уладальніка Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спецыяльнай премiі Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры i мастацтва, падчас музейна-педагагічных заняткаў у дзіцячых музычных школах мастацтва Гродзенскага раёна. На выставе-паказе майстар распавядзе сваю гісторыю стварэння драўляных дудак, акарын, гармоніка, дудак-парўнёвак, якія здаўна бытавалі на Гродзеншчыне, шматлікіх духавых інструментах.

Вучні не толькі пазнаёмяцца са светам беларускіх народных музычных інструментаў, але і паўдзельнічаюць у майстар-класе ігры на драўляных музычных інструментах, якія сам вырабляе Мар’ян Скрамблевіч.

Заняткі адбудуцца:
Парэцкая дзіцячая музычная школа мастацтваў — 9 лістапада, у 17.30 гадзін;
Квасоўская дзіцячая школа мастацтваў – 10 лістапада, а 15.00 гадзіне;
Верцялішкаўская дзіцячая школа мастацтваў–17 лістапада, а 16.00 гадзіне;
Індурская дзіцячая музычная школа мастацтваў — 18 лістапада, а 15.00 гадзіне.

Музейна-педагагічныя заняткі і выставы-паказы "Аўтэнтычныя музычныя інструменты майстра", изображение №1