“Народных традыцый выток” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

09 Фев 2023

“Народных традыцый выток”

У ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” праходзіць адкрыццё выставы творчасці народных майстроў “Народных традыцый выток”.

У адкрыцці прымаюць удзел народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці і народны майстар па вырабе драўляных музычных інструментаў Мар’ян Скрамблевіч з аг.Адэльск, уладальнік Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры i мастацтва. Творчасць М.Скрамблевіча ў 2012 годзе ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.