ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

01 Июн 2023

ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА К УСПЕХУ!

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Ніва” – старэйшы калектыў мастацкай творчасці Гродзенскага раёна. Сваю творчую біяграфію пачаў у верасні 1972 г. У 1976 г. ансамблю было прысвоена ганаровае найменне “народны”, у 2015 – “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Хормайстар калектыву – Ларыса Прасвірніна, балетмайстар – Станіслаў Марозаў. Рэпертуар ансамбля складаецца з народных песень, твораў беларускіх, расійскіх аўтараў, гродзенскіх паэтаў і кампазітараў. За гады існавання былі створаны знакавыя для ансамбля вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі: “Залатыя каласы”, “Сад-вінаград”, “Субботея“ і інш.

Калектыў прайшоў доўгі творчы шлях. Яго гісторыя – гэта сотні канцэртаў і фестываляў. Выканальніцкае майстэрства, высокая сцэнічная культура і няспынны творчы пошук з’яўляюцца характэрнымі асаблівасцямі ансамбля, узорам высокага прафесіяналізму яго кіраўнікоў і ўдзельнікаў.