ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА – К УСПЕХУ! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

04 Июл 2023

ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА – К УСПЕХУ!

Фальклорны гурт “Жывіца” свой творчы шлях распачаў у 2013 годзе пад кіраўніцтвам Дзяніса Балабуева. У 2018 годзе атрымаў найменне “народны”. Сёння кіраўніком калектыву з’яўляецца Людміла Касянчук.

Праца гурта накіравана на вылучэнне, захаванне і зберажэнне традыцыйных побытавых танцаў, фальклорных песень, напеваў, прымавак і абрадаў.

Удзельнікі выязжаюць ў фальклорныя экспедыцыі, у рамках якіх вядзецца актыўны працэс зносін з носьбітамі народных традыцый.

За сваю творчую дзейнасць народны фальклорны гурт “Жывіца” стаў дыпламантам шматлікіх конкурсаў і фестываляў. Гурт дэманструе сваё майстэрства на рэспубліканскіх і абласных мерапрыемствах. Вялікім поспехам у турыстаў карыстаюцца майстар-класы па побытавым твнцам.
Удзельнікі фальклорнага гурта “Жывіца” з’яўляюцца годнымі захавальнікамі традыцыйнай песеннай і танцавальнай культуры сваіх продкаў.