Вакальны ансамбль “Запаветны бераг” свой творчы шлях распачаў у 2017 годзе на базе Азёрскага цэнтра культуры, а ў 2021 атрымаў найменне “народны”. Заснавальнік ансамбля – Мікалай Ляўша, кіраўнік – Наталля Гераськіна.
У творчым багажы калектыву налічваецца больш за 50 беларускіх народных песень у апрацоўках накірунка фольк-мадэрн, песні сучасных аўтараў на беларускай мове, а таксама ваенна-патрыятычный тэматыцы.
Народны вакальны ансамбль “Запаветны бераг” з’яўляецца ўдзельнікам трэцяга дня XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале, Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, рэспубліканскай акцыі ГА “БРСМ” “Дзень вышыванкі”, рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, адкрытага рэгіянальнага свята народнай творчасці “Аўгустоўскі канал запрашае сяброў”, абласных і раённых святочных мерапрыемстваў.
Калектыў пастаянна імкнецца да дасягнення новых мэт і новых перамог.