“Свята лялькі” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

27 Ноя 2023

“Свята лялькі”

25 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры адбылося брэндавае мерапрыемства – “Свята лялькі”!
У файе гасцей мерапрыемства сустрэла лялька “Жаданніца”.

На сцэне адбылося тэатралізаванае шоў ад узорнай студыі роставых лялек “Яркий праздник для всех”, шоў фокусніка Дзмітрыя Філатава, майстар-клас па твістынгу ад Алены Мінчук.

Запрошаныя госці свята – майстры з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу правялі майстар-клас па вырабе абярэгавых і саламяных лялек.

Марыя Пекша – кіраўнік гуртка па вырабе лялек Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу зрабіла падарунак музею лялькі – інтэр’ерную ляльку “Берагіня”, якая заняла сваё пачэснае месца ў нашым музеі.