Свята млынароў у Адэльску! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

20 Ноя 2023

Свята млынароў у Адэльску!

Святочным шэсцем і дэгустацыяй страў адэльскай кухні ў аг.Адэльск распачалося свята млынароў.

Адкрылі свята старшыня Адэльскага сельска Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта Уладзімір Трутнеў,намеснік старшыні СВК “Пагранічны” Мікалай Макарчук, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Ірына Жук-Куніцкая, дырэктар абласнога метадычнага цэнтра і народнай творчасці Кацярына Хільмончык.

Абрад “Выпяканне хлеба”.

На свяце млынароў ладзіліся конкурсы:
“Хлебнае багацце Гродзеншчыны”
“Лепшы млынар свята”
“Лепшы падворак”
“Танцы ў стылі этна”.