Свята першай баразны | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

01 Апр 2021

Свята першай баразны

Свята першай баразны адбылося сёння ў аграгарадку Свiслач.

Свята ўяўляе сабой старынны абрад з аднайменнай назвай. Менавіта з яго пачынаецца вясенні сеў яравых. Лічыцца, што правядзенне абраду спрыяе паспяховаму сельскагаспадарчаму году, таму ўсё праходзіць сапраўды па-святочнаму.

У Свіслачы абрад пачаўся з шэсця, у якім прынялі ўздел работнікі СВК “Свіслач”, а таксама мясцовыя жыхары аграгарадка. Каб нічога не перашкаджала зрабіць доўгія разоры, з якіх потым з’явяцца першыя ўсходы, трэба “залагодзіць” свежым хлебам аратага – таму першае асвячонае зерне, па традыцыі, засыпаў старшыня СВК Васіль Мікалаевіч Густыр. Следам за ім дзялянку засявала моладзь.

Ну і якое ж свята без народных песень! Іх усім уздельнікам свята падарыў фальклорны гурт “Жывіца”.