Святкуе сваё 80-годдзе чалавек з вялікай літары “М” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

18 Мар 2019

Святкуе сваё 80-годдзе чалавек з вялікай літары “М”

Шанаваць і паважаць нашых землякоў, дзякуючы якім імя нашай малой радзімы гучыць амаль на ўвесь свет, вельмі важна і неабходна. Яны складаюць гісторыю…

25 сакавіка ў 15.00 Адэльскі цэнтр культуры і народнай творчасці запрашае ўсіх на святкаванне 80-годдзя народнага майстра па вырабу музычных інструментаў М.А. Скрамблевіча, творчасць якога ўключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэта знакамітая асоба, якую можна смела назваць “Чалавек з вялікай літары “М”!

У гонар юбілея на пляцоўцы цэнтра культуры будзе адчынена фотавыстава “Жыццё і творчасць Майстра”, якая адлюструе творчы і жыццёвы шлях Мар’яна Антонавіча.  Асаблівай і цікавай абяцае стаць выстава незвычайных музычных інструментаў не аднаго, а адразу некалькі майстроў. У межах святкавання адбудзецца прэзентацыя кнігі-каталога “Музычныя інструменты Мар’яна Скрамблевіча” – гэта твор сэнсу жыцця майстра-юбіляра і гонару яго землякоў.Выказаць сваю павагу, цёплыя пачуцці і падараваць сваю творчасць народнаму майстру прыедуць калектывы з Гродзенскага раёна: народны фальклорны калектыў “Жывіца”, тэатр народнай песні “Матуліна песня”. Не абмінуць увагай мерапрыемства і гродзенскія музыкі: Таццяна і Павел Салаўёвы, вядомыя аўтары аранжыровак беларускіх песень. Чакаецца і сюрпрыз ад самаго юбіляра – выступленне з іструментальным ансамблем “Местачковыя музыкі” і сваімі вучнямі Аляксандрам Блахіным (г. Ліда) і Ігарам Адасікам (г. Гродна).