“Тыдзень фальклора” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

14 Ноя 2020

“Тыдзень фальклора”

VІІІ раённы фестываль фальклору “Вяртанне да вытокаў”, які ў бягучым годзе аб’яднаны ў новы фестывальны праект “Тыдзень фальклору”, распачаў сваю працу 9 лістапада. У клубных установах і бібліятэках пачалі працаваць выставы “Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць” і фотавыставы з сямейных альбомаў “Вяселле ў маёй вёсцы”.

12 лістапада запрасілі гледачоў для наведвання выстаў Свіслацкі, Раціцкі, Гожскі цэнтры культуры, а таксама Скідзельская гарадская бібліятэка сямейнага чытання. На выставах былі прадстаўлены фотаздымкі з вясельных сямейных альбомаў розных часоў (ад 50-ых гг. да сучаснасці), вясельныя строі жаніха і нявесты, куфры з пасагам, дзе змясціліся дываны ручной работы, паясы, ручнікі. Цікавымі для агляду былі і прадметы інтэр’ера, традыцыйныя музычныя інструменты, што выкарыстоўваліся падчас вяселля.

Творчым калектывам Свіслацкага цэнтра культуры была паказана гледачам вельмі цікавая абрадавая імпрэза “Сватаўство”, удзельнікі якой акунулі ўсіх прысутных у душэўную атмасферу народных традыцый.
Скідзельскім цэнтрам моладзі была арганізавана выстава “Сучаснае вяселле”, на якой былі прарэкламаваны вясельная студыя дэкора “MODNO”, салон “Ваниль”, работы відэа і фота майстроў, якія займаюцца вясельнымі здымкамі, што таксама несумненна будзе цікава для сучаснай моладзі.

13 лістапада эстафету фестываля прымуць Жытамлянскі, Сапоцкінскі, Верцялішкаўскі, Азёрскі і Путрышкаўскі цэнтры культуры.