Узнагароджання работнікаў культуры “Искусство – в мире и созидании” | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

03 Июл 2023

Узнагароджання работнікаў культуры “Искусство – в мире и созидании”

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў культуры “Искусство – в мире и созидании”.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь узнагародзіу́ народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мар’яна Скрамблевіча медалём Францыска Скарыны.

Творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск у 2012 г. унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяу́ Рэспублікі Беларусь.
М.А.Скрамблевіч – выдатны творца, музыкант, майстар і рэстаўратар, уладальнік Гранта і прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Створаныя ім інструменты выкарыстоўваюцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, узорным фальклорным ансамбле “Верабейкі” Любанскага раёна і інш.
Паважаны Мар’ян Антонавіч! Сардэчна віншуем Вас з узнагародай. Моцнага здароўя, энергіі, творчага натхнення на доўгія гады!