Купальскі вечар на шлюзе Дамброўка Аўгустоўскага канала падарыў яркія эмоцыі, цёплую атмасферу і незабыўныя ўражанні.
Свята Купалле аб’яднала старажытныя беларускія традыцыі і сучасны адпачынак.
Пошук папараць-кветкі, вянкі на вадзе, майстар-клас па вырабе купальскіх вянкоў, этнамарафон «Танцуем сваё, танцуем з асалодай» Кульмінацыяй вечара стала запальванне купальскага вогнішча, карагоды, народныя песні і скокі праз агонь, якія напоўнілі свята магіяй, цеплынёй і духам беларускіх традыцый.








