ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

11 Сен 2026

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Работнікі Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці зладзілі чарговую этнаграфічную экспедыцыю. На гэты раз маршрут пралёг праз вёскі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — Падбярэззе і Астромічы.

У вёсцы Падбярэззе завіталі да Камарчук Кацярыны Сцяпанаўны, якая бязвыплатна перадала ў дар цэлую калекцыю ўнікальных прадметаў сялянскага побыту прыблізна 1930-х гадоў. Сярод іх: біянка (маслабойка), шопля (драўляная лапата для зерня), кошыкі, матавілы і верацяно, кошэль (зручная торба для ежы), дзіцячая калыска, мужчынская сарочка, намітка, вышытыя карціны.

Наступным прыпынкам стаў аг. Астромічы. Тут прайшла цёплая сустрэча з мясцовымі майстрыхамі — Касянчук Валянцінай Валянцінаўнай і Касянчук Таццянай Андрэеўнай. Жанчыны падзяліліся з гасцямі вышыванымі экспанатамі і расказалі гісторыі іх стварэння.