З ВІЗІТАМ ДАБРА, РАДАСЦІ І ПЕСНІ | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

11 Янв 2024

З ВІЗІТАМ ДАБРА, РАДАСЦІ І ПЕСНІ

10 студзеня работнікі Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці прайшлі святочным шэсцем у традыцыйных касцюмах разам з казой, сімвалам урадлівасці і буслом, пасланнікам Ісуса Хрыста па вёсках Навасёлкі, Баранава, Лікоўка, Саломенка, Дайлідкі і аграгарадку Квасоўка з абрадам «Ідзе каляда, калядуючы». Калядоўшчыкі спявалі беларускія абрадавыя песні, жадалі кожнаму моцнага здароўя, дабрабыта, добрага настрою на ўвесь год.