Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена тэатралізаваная пастаноўка “Сцежкамі продкаў» і майстар-клас па побытавых танцах ад удзельнікаў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Раціцкага цэнтра культуры. На галоўнай пляцоўцы выступілі народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі”, ансамбль народнай песні «Забава» Індурскага цэнтра культуры і работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва – перасоўнага культурнага цэнтра.
Кожны жадаючы змог прадэгуставаць стравы традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск. Адбылася прэзентацыя новых экспанатаў музейнай экспазіцыі “Мелодыя рушніка” — адчуйце подых традыцый!».







