Тыдзень традыцыйнай культурыпрацягвае аб’ядноўваць людзей вакол народнай спадчыны! | Отдел культуры Гродненского районного исполнительного комитета

26 Май 2026

Тыдзень традыцыйнай культурыпрацягвае аб’ядноўваць людзей вакол народнай спадчыны!

Панядзелак падарыў удзельнікам адразу некалькі яскравых падзей.
📸 Святочны фотасэт
! Майстры народных мастацкіх рамёстваў сталі героямі спецыяльнай фотасесіі. Здымкі напоўнены цеплынёй, натхненнем і глыбокай павагай да нацыянальных традыцый. Кожны кадр — гэта гісторыя пра любоў да сваёй справы.

🥚У Сапоцкінскім культурна-турыстычным цэнтры адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Тэрэзы Марцінкевіч, унікальнага майстра і носьбіта элемента НКС «Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін».

🎉 Юбілей захавальніцы традыцый!
Цёплай і хвалюючай часткай дня стала віншаванне з 80-годдзем Антаніны Юрчэні — яшчэ аднаго знакамітага носьбіта сапоцкінскай пісанкі. Юбілярцы пажадалі моцнага здароўя, душэўнага цяпла і нязгаснага творчага натхнення! Павага і нізкі паклон за захаванне нашай традыцыйнай культуры!