Дзверы Скідзельскага гарадскога дома культуры расчыніліся для ўсіх знатакоў прыгожага, якія прыйшлі на свята «Несцерка запрашае», каб паглядзець лялечныя і драматычныя, літаратурна-паэтычныя і музыкальна-драматычныя спектаклі и тэатры мініяцюр Гродзенскай вобласці.
Адкрыла свята Куратчык Сняжана Віктараўна, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.
На сцэне ўдзельнікі тэатральнага гуртка “Тэатральны сундучок” ДУК “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” са спектаклем “Набат Хатыни по всей Беларуси”. Кіраўнік – Наталля Лісоўская.
П’еса-комікс “Побег из космоса”, ў выкананні дзіцячага тэатральнага калектыва “Тэатральная маска” ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Кіраўнік -Вікторыя Радзецкая.
Тэатральны гурток Капцёўскага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” са спектаклем “Поклонимся великим тем годам!”. Кіраўнік Часлава Сямчук.
Літаратурна-музычная пастаноўка “Долгая дарога домой”. Тэатральны гурток “Творческие люди” Раціцкага цэнтра культуры філіяла дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”. Кіраўнік – Ігнатовіч Анжэліка.
Мініяцюра “Калейдаскоп жыцця”. Дзіцячы тэатр пантамімы “Маскі” філіяла “Роскі Дом культуры” ДУК “Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Кіраўнік – Ірына Семяняка.
Гумарыстычная мініяцюра “Вясковыя замалёўкі” гуртка тэатральных мініяцюр “Балагур” філіяла “Ганчарскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Кіраўнік – Ганна Булай.
Спектакль “Пралеска і божая кароўка” дзіцячага драматычнага гуртка “Фантазёры” філіяла “Вялікашылавіцкі цэнтр культуры” ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры”. Кіраўнік – Алёна Кавалеўская.